Прайшлі пасяджэнні мастацкага і літаратурнага журы, дзе былі вызначаныя поўныя спісы кніг, якія будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі ў адпаведных намінацыях.

З мастацкім (22 пазіцыі) і літаратурным (38 пазіцый) спісамі можна пазнаёміцца на сайце ciotka.by.

У склад мастацкага журы сёлета ўвайшлі Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Тамара Шэлест.

Сябрамі літаратурнага журы сталі Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава і Андрэй Хадановіч.

У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$. Заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд «Вяртанне», Саюз беларускіх пісьменнікаў. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце ciotka.by.

Сёлета Прэмія Цёткі, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, будзе ўручацца другі раз. Летась пераможцамі сталі Надзея Ясмінска за кнігу «Сем ружаў» і мастачка Кацярына Дубовік за ілюстрацыі да гэтай кнігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?