Сайт WikiLeaks пачаў публікацыю найбуйнейшай серыі дакументаў Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення (ЦРУ) ЗША па кібервыведцы, якія аказаліся ў яго распараджэнні ў выніку ўцечак канфідэнцыйнай інфармацыі з амерыканскай спецслужбы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Першая частка публікацыі называецца Year Zero і ўключае больш за 8,7 тысяч дакументаў і файлаў, якія захоўваліся ва ўнутранай сетцы цэнтра па кібервыведцы ў штаб-кватэры ЦРУ. Па заяве WikiLeaks, апублікаваныя дакументы дэманструюць аб'ём і змест тайнай «хакерскай» праграмы ЦРУ, накіраванай на ўзлом розных прылад і прадуктаў кампаній з ЗША і Еўропы. Сярод такіх Apple iPhone, Google Android, Microsoft Windows, а таксама тэлевізары Samsung, якія могуць ператварацца ў схаваныя мікрафоны.

Як адзначае сайт, шкоднасныя праграмы ЦРУ застаюцца неабароненымі ад іншых хакераў, што спрыяе іх распаўсюджванню ў свеце. Шэраг экспертаў ужо заявілі аб сапраўднасці апублікаваных WikiLeaks дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0