Будаўніцтва і запуск трох новых паромаў, якія звяжуць Калінінградскую вобласць і астатнюю тэрыторыю Расіі, павінна зняць залежнасць рэгіёна ад тарыфнай палітыкі чыгунак Літвы і Беларусі, піша газета «Коммерсант».

Грузапасажырскі аўтамабільна-чыгуначны паромны комплекс лініі Балтыйск — Усць-Луга дзейнічае з 2006 года. Цяпер на лініі эксплуатуюцца два паромы, але ў бліжэйшы час яны павінны быць спісаныя, паведамляе выданне. Рашэнне аб будаўніцтве трох новых паромаў было прынята вясной 2016 года. Іх агульны кошт ацэньваецца ў 11 млрд расійскіх рублёў, пачаць будаўніцтва збіраюцца ў 2017 годзе.

У ходзе нядаўняга абмеркавання праекта высветлілася, што паром можа канкураваць з чыгункамі толькі пры прадастаўленні субсідый. Таму для будаўніцтва і эксплуатацыі паромаў ствараецца праектная кампанія, блокпакет у якой атрымае ААТ РЖД. Манаполія павінна забяспечыць і доўгатэрміновы скразны тарыф.

Па дадзеных «Infoline-Аналітыкі», асноўны аб'ём перавозак у напрамку Калінінградскай вобласці забяспечваюць ЛУКОЙЛ і «Татнефць» (бензін, дызпаліва, масла, мазут), а таксама «Рускі вугаль» (вугаль). Назад — парожнія цыстэрны і некаторыя віды сельгаспрадукцыі (напрыклад, шрот). Усяго грузапаток праз пераправу складае да 1 млн тон у год.

Кіраўнік «Infoline-Аналітыкі» Міхаіл Бурмістраў кажа, што праект будаўніцтва паромаў, хутчэй, «стратэгічны». Транспартнай і энергетычнай бяспецы Калінінградскай вобласці ва ўмовах пагаршэння адносін з краінамі Еўропы надаецца усё большая ўвага, адзначае эксперт. Без дзяржпадтрымкі акупнасць новых паромаў не дасягаецца, заключае Бурмістраў.

Нядаўна суд Еўразійскай эканамічнага саюза (ЕАЭС) высветліў, што Беларусь не ў поўным аб'ёме выконвае палажэнні Дагавора аб ЕАЭС у плане забеспячэння свабоды перамяшчэння тавараў і функцыянавання Мытнага саюза. Падставай для разгляду ў судзе сталі дзеяньні беларускай мытні, якая ў канцы 2014 - пачатку 2015 гг. арыштавала і рэалізавала бытавую тэхніку, якая належала расійскім кампаніям і перавозіцца аўтамабільным транспартам з тэрыторыі Калінінградскай вобласці ў іншыя рэгіёны Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?