На Краснай плошчы ў Маскве затрымалі не менш двух чалавек, якія павесілі банер ля сцен Крамля з надпісам «200 гадоў мужчыны ва ўладзе. Далоў!».
Відэа акцыі апублікавана ў фэйсбуку. На ім бачна, як дзве дзяўчыны трымаюць фаеры і банер. Па словах актывісткі Кацярыны Нянашавай, у чыім фэйсбуку размешчана відэа, акрамя дзвюх удзельніц акцыі ў аддзел паліцыі дастаўлены таксама фатограф «Новой газеты».