Пекін збіраецца масава адпраўляць у космас вайсковыя, камерцыйныя і доследныя спадарожнікі і хоча зрабіць працэс больш танным праз выкарыстанне ракет-носьбітаў, якія будуць стартаваць з самалётаў, піша кітайская South China Morning Post

З гэтай мэтай была распрацаваная ракета на цвёрдым паліве, якая можа даставіць 100 кг груз на арбіту зямлі. Чакаецца, што потым вага карыснай нагрузкі можа падрасці да 200 кг.

Загадкавая кітайская ракета Shenlong пад фюзеляжам бамбардыроўшчыка.

Загадкавая кітайская ракета Shenlong пад фюзеляжам бамбардыроўшчыка.

Ракету плануецца падымаць у паветра на буйным вайскова-транспартным самалёце Y-20, серыйная вытворчасць якога толькі што пачалася. Такі спосаб, як чакаецца дазволіць моцна эканоміць на паліве і канструкцыі ракеты, а таксама будзе ў меньшай ступені залежным ад надвор'я, у адрозненні ад класічных запускаў з касмадрома.

Кітайская ракета-носьбіт Long March 5 на касмадроме.

Кітайская ракета-носьбіт Long March 5 на касмадроме.

У 2022 годзе Кітай плануе стварыць на арбіце ўласную касмічную станцыю з пастаянным экіпажам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?