AP

AP

На таргах у Лондане цана на нафту маркі Brent апускалася 8 сакавіка ніжэй адзнакі $ 53 за бараль, устанавіўшы рэкорд падзення цягам дня з пачатку года.

У сераду, 8 сакавіка, гандлёвая сесія пачалася ля адзнакі $55,62 за бараль, у другой палове дня цана стала імкліва падаць, дасягнуўшы на мінімуме ўзроўню $ 52,94 за бараль. Апошні раз на гэтым узроўні нафта маркі Brent таргавалася ў пачатку снежня 2016 года.

Па стане на 08:45 9 сакавіка бараль Brent таргуецца па 53,54 даляра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0