14 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы, паводле якой лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч абвінавачваецца ў нанясенні матэрыяльнай шкоды судоваму выканаўцу Людміле Клызе.

Да суду Зміцер Дашкевіч будзе ездзіць з часовым пасведчаннем кіроўцы.

«Хутчэй за ўсё, пасля суда правы забяруць. Гэта негатыўна адаб’ецца на маёй працы, бо трэба ездзіць, вазіць інструменты», — сказаў Дашкевіч.

25 студзеня судовыя выканаўцы спрабавалі канфіскаваць аўтамабіль Змітра Дашкевіча з прычыны нявыплачаных штрафаў за палітычныя акцыі.

Спрабуючы выехаць з двара свайго дома, Зміцер выпадкова наехаў на нагу Людмілы Клыгі, якая перашкаджала руху машыны. Выкліканы супрацоўнік ДАІ склаў пратакол. Як высьветлілася, нага цэлая. Пашкоджаны быў мабільны тэлефон Людмілы Клыгі, калі яна ўпала ў выніку наезду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?