Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй можа ўвесці ў дзеянне артыкул 50 Лісабонскай дамовы аб ЕС, тым самым запусціўшы працэдуру выхаду краіны з інтэграцыйнага аб'яднання, ужо 14 сакавіка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Daily Telegraph.

Паводле даных выдання, на гэтым настойвае Кабінет міністраў.

Чакаецца, што 13 сакавіка законапраект аб запуску ўрадам працэдуры выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза будзе ўхвалены абедзвюма палатамі парламента.

Такім чынам, ужо 14 сакавіка пасля таго, як законапраект аб Brexit будзе ратыфікаваны каралевай Лізаветай II і здабудзе статус закона, ураду Тэрэзы Мэй будзе дадзенае зялёнае святло для запуску працэдуры выхаду краіны з блока. Увядзенне ў дзеянне артыкула 50 дасць аўтаматычны старт двухгадовым перамовам брытанскага ўрада з Еўрапейскай камісіяй аб умовах Brexit.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0