Фота Настассі Роўды
Больш за дзесяць чалавек, сярод якіх лідары АГП, БХД і руху «За свабоду» застаюцца ў РУУС Маладзечна пасьля ўчорашняга «Маршу недармаедаў». Іх затрымалі людзі ў цывільным адразу пасля акцыі пратэсту супраць Дэкрэту прэзідэнта №3.
«Нічога новага пакуль няма, — апавяла Свабодзе Ганна Красуліна, прэс-сакратар Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. — Яны пакуль там знаходзяцца. Наконт суда пакуль нічога невядома».