Піяршчыца Аляксандра Рогач напісала ў фэйсбуку абураны пост. За паездку працягласцю 15 кіламетраў (ад ГЦ «Замак» да вуліцы Варанянскага) давялося заплаціць 63 рублі. Прычым нібыта ўсё па законе, з лічыльнікам і чэкам!

Як так атрымалася? У кіроўцы ў машыне прычэплена налепка з трыма тарыфамі. Першы дзейнічае «24 гадзіны», прычым з адэкватнымі цэнамі (55 капеек за кіламетр), якія адпавядаюць многім службам таксі. Аднак унізе маленькімі літарамі дапісана, што ён актуальны толькі для інвалідаў першай групы, ветэранаў і воінаў-інтэрнацыялістаў.

Для ўсіх іншых створаныя іншыя тарыфы — гіганцкія 4,5—5,5 рубля за кіламетр у залежнасці ад дня! Аднак мала хто з пасажыраў дачытвае да гэтых лічбаў.

Пікантнасці сітуацыі дадаў той факт, што кіроўцам аказаўся старшыня прафсаюза таксістаў «Цэнтр» Аляксандр Стахоўскі. Летась ён заклікаў калегаў да страйку, бо нізкія тарыфы ставяць таксістаў «на мяжу выжывання». Праўда, ягоная акцыя ніякага эфекту не мела.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру