Дэманстрацыі за адмену дэкрэта №3 перараслі ў выступы за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі і правядзенне свабодных выбараў. У нядзелю самая вялікая акцыя адбылася ў Оршы.

Там на Плошчу выйшла тысяча чалавек. Яны прайшлі шэсцем да будынку выканкама. Выступу пратэсту такога маштабу ў Оршы не было ад 1991 года.

Шэсце ў Оршы ўзначаліў Павел Севярынец.

У адказ улады правялі затрыманні. 

Затрымлі Паўла Севярынца і кіроўцу Ігара Нірмана, які яго вёз. Затрымалі журналістку Радыё Свабода Галіну Абакунчык, фатографа БелаПАН Андрэя Шаўлюгу і блогерку Анастасію Пілюгіну, журналіста «Белсата» Аляксандра Баразенку і Кацярыну Бахвалаву.

Журналісты «Нашай Нівы», TUT.BY і «Народных навінаў Віцебска», БелаПАН былі затрыманыя для праверкі дакумэнтаў яшчэ перад пачаткам «Маршу недармаедаў», пазней адпушчаны, як і Баразенка.

Таксама ў Воршы быў затрыманы аршанскія актывісты Ігар Грышанаў, Віктар Міхасёў і Віктар Андрэеў, Яўген Анішчанка

Пасля акцыі ў Воршы затрымалі і грамадзянскіх актывістаў з Горак Андрэя Юркова і Валерыя Кісялевіча, перадае сайт Orsha.eu. Быў затрыманы і Васіль Бераснеў, які вёў мітынг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0