Працы на ўчастку прарыву цеплатрасы ў мінскім мікрараёне Сухарава будуць працягвацца да 20.00 13 сакавіка паведамілі БЕЛТА ў РУП «Мінскэнерга».

Працуюць аварыйна-аднаўленчыя брыгады, праводзіцца адпампоўка вады, задзейнічана неабходная тэхніка.

«Дзякуючы аператыўным дзеянням работнікаў парушэнні ў працы цепламагістралі не паўплывалі на цеплазабеспячэнне спажыўцоў. Гідраўлічны і тэмпературны рэжым адноўлены ўжо ў 15.00», - адзначылі на прадпрыемстве.

На ЦЭЦ-4 12 сакавіка ў 12.40 было зафіксавана павелічэнне расходу сеткавай вады на цепламагістралі №41 і змяненне гідраўлічнага рэжыму па магістралях №41 і №61. На вуліцы Мачульскага назіраўся разліў гарачай вады. У 14.30 персанал 8-га раёна цеплавых сетак філіяла Мінскія цеплавыя сеткі адключыў пашкоджаны ўчастак ад ЦЭЦ-4. Раённыя кацельні «Заходняя», «Курасоўшчына», «Харкаўская» перавялі на аўтаномны рэжым працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0