Паведамленне пра пажар паступіла 13 сакавіка ў 00.40. Гарэў двухкватэрны аднапавярховы дом.
Ратавальнікі, што прыбылі да месца выкліку, у пярэднім пакоі знайшлі труп гаспадара кватэры 1945 года нараджэння. Праз 40 хвілін пад згарэлымі абломкамі ў жылым пакоі пажарныя знайшлі труп яго жонкі 1940 года нараджэння.
У выніку пажару знішчаны дах, часткова перакрыцце, пашкоджаныя міжпакаёвыя сцены і маёмасць у доме. Прычына пажару высвятляецца, піша БелТА.
0
0
0
0
0
0