Мінскі абласны суд пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жанчыны, што выкінула немаўля ў смеццеправод.
Гэта здарылася ў гарадскім пасёлку Мачулішчы ў Мінскім раёне. Увечары 19 верасня 28-гадовая жанчына, хаваючы цяжарнасць, у сваёй кватэры нарадзіла дзіця, а потым выкінула ў смеццеправод з сёмага паверха. Нованароджанага своечасова знайшлі ў металічным кантэйнеры для смецця. Дзіця шпіталізавалі з рознымі цялеснымі пашкоджаннямі.
Па заключэнні экспертызы, абвінавачаная ў стане павышанай эмацыйнай напружанасці, выкліканай псіхатраўмуючай сітуацыяй, звязанай з родамі, не знаходзілася.