Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб выданні кнігі (№ 72 ад 9 сакавіка). Навукова-папулярнае выданне будзе мець назву «Рэспубліка Беларусь — 25 гадоў стварэння і здзяйсненняў».

У дакуменце, які змешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, адзначаецца, што ў кнізе мусіць быць адлюстраваныя «вынікі станаўлення краіны за 25 гадоў суверэннага развіцця, міру, стабільнасці і правапарадку, якія даюць цэласнае ўяўленне аб дынаміцы дзяржаўнага будаўніцтва».

«Рэспубліка Беларусь — 25 гадоў стварэння і здзяйсненняў» мусіць выйсці з друку ў 2018 годзе. Падрыхтоўкай кнігі зоймецца Нацыянальная акадэмія навук, будуць сфармаваныя аўтарскія калектывы. Фінансаванне мусіць забяспечыць Саўмін. «Пры фармаванні выдання ўлічыць асаблівую ролю грамадзянскай супольнасці, моладзі ў пераадоленні цяжкасцяў, якія стаяць на шляху развіцця краіны», — адзначаецца ва ўказе кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?