Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які быў затрыманы 12 сакавіка пасля акцыі пратэсту ў Оршы, будуць судзіць у Аршанскім судзе а 15:00.

Як паведаміла маці палітыка, каардынатар БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец, ні ў судзе, ні ў ізалятары часовага ўтрымання доўгі час не ведалі яго месцазнаходжанне.

Паводле яе, адвакат Вадзім Мушынскі ўжо нават напісаў звароты ў суд пра недапушчальнасць якіх-небудзь закрытых судовых паседжанняў у дачыненні Паўла Севярынца і журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай, інтарэсы якіх ён прадстаўляе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?