13 сакавіка пасля арышту на волю выйшаў актывіст Зміцер Дашкевіч. Прэса чакала яго каля СІЗА на Акрэсціна, аднак апазіцыянера выпусцілі з Першамайскага РУУС Мінска. Там яго сустрэў цесць, бацька Насты Палажанка.

Дашкевіч распавёў, што ўмовы ў камеры жудасныя — вельмі душна. Да таго ж, нягледзячы на забароны, многія палілі. Ён таксама паабяцаў напісаць скаргу ў санэпідстанцыю на «невыносныя ўмовы».

Нагадаем, лідара незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога Фронту» затрымалі 10 сакавіка. Дашкевіч выходзіў з офіса Партыі БНФ на вуліцы Чарнышэўскага ў Мінску. На тратуары да яго падышла дзяўчына ў цывільным, прадставілася супрацоўніцай міліцыі - і ў той жа момант актывіста «скруцілі» нейкія мужчыны. Ўсё, што адбываецца ён трансляваў на сваёй старонцы ў Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?