Змітра Дашкевіча на 2 гады пазбавілі правоў кіроўцы. Пра гэта распавёў сам апазіцыянер, які ў панядзелак выйшаў на волю пасля адбыцця трох сутак адміністрацыйнага арышту.

Пазбаўляючы правоў кіроўцы, Дашкевіча пакаралі за інцыдэнт у студзені, калі судовыя выканаўцы ў яго спрабавалі канфіскаваць аўтамабіль за нявыплачаныя штрафы за ўдзел у вулічных акцыях. Спрабуючы ўцячы ад эвакуатара, ён, нібыта, наехаў на нагу адной з прыставаў, у яе разбіўся мабільны тэлефон. Пазней жанчына напісала заяву ў ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?