Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю стварэння ўмоў для выкарыстання ў краіне беспілотных аўтамабіляў. Пра гэта журналістам паведаміў інвестар у сферы IT Віктар Пракапеня.

«Мы выказалі ідэю беспілотных аўтамабіляў - трэба стварыць рэгуляванне ў Беларусі, каб дазволіць рух па дарогах такіх аўтамабіляў, - і Аляксандр Лукашэнка не проста падтрымаў гэтую ідэю, а пагадзіўся сам праехаць на такім аўтамабілі, калі гэта будзе магчыма», - сказаў Віктар Пракапеня.

Паводле яго слоў, Беларусь можа стаць адной з першых краін, якая падтрымае развіццё сферы беспілотных аўтамабіляў, і такія машыны ў найбліжэйшай будучыні з'явяцца на дарогах краіны. «На сённяшні дзень рух беспілотных аўтамабіляў не рэгулюецца заканадаўчымі актамі ў большасці краін свету. Наяўнасць такога заканадаўства дазволіць сусветным кампаніям прыйсці сюды і фактычна запусціць іх на нашых дарогах. Каб людзі маглі ўбачыць сучасныя тэхналогій у дзеянні», - растлумачыў інвестар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?