Адна з самых буйных букмекерскіх кантор «William Hill» штогод прымае стаўкі на пераможцаў «Еўрабачання». На сённяшні момант, лідарам ставак з'яўляецца Італія, яе каэфіцыент складае 4/6.

Скрыншот з сайту William Hill.

Скрыншот з сайту William Hill.

Італію на «Еўрабачанні» прадставіць Франчэска Габані з песняй на італьянскай мове «Occidentali's Karma». У тэксце песні спявак высмейвае заходнюю культуру на карысць усходняй:

Другое месца пакуль што займае Бельгія. Сёлета яе прадставіць спявачка «Blanche» з песняй «City Lights» («Агні гораду»):

На трэцім - Швецыя. Экстравагантны Робін Бенгстан выступіць з цікава пастаўленай песняй «I Can't Go On»:

Букмекеры пакуль не разглядаюць Беларусь як лідара на «Еўрабчанні», таму наша краіна займае там нізкія каэфіцыенты. Вынікі «William Hill» не заўсёды супадае з рэальнасцю: летась, яны не ставілі на перамогу Джамалы, так як у свой час і на спявачку-пераможцу Канчыту Вурст. 

Што вы думаеце наконт лідараў букмекераў? Выказвайцеся ў каментах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?