Злачынства было здзейснена ў верасні 2001 года. Жыхар Бабруйска стаў ахвярай разбойнага нападу, якое завяршылася забойствам з асаблівай жорсткасцю. Абвінавачаныя, ведаючы, што ў індывідуальнага прадпрымальніка ў наяўнасці буйная сума грашай, напалі на яго, нанеслі мноства удараў па галаве, ад якіх пацярпелы ў выніку адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы памёр на месцы здарэння. Пасля гэтага злачынцы завалодалі маёмасцю забітага ў асабліва буйным памеры на агульную суму больш за 9 млн беларускіх рублёў (недамінаваных), распавяла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк.

Пасля здзяйснення забойства, завалодаўшы ключамі, абвінавачаныя праніклі ў кватэру забітага. Тое, што там была жонка забітага і двое малалетніх дзяцей, злачынцаў не збянтэжыла. Пагражаючы нажом, яны звязалі жанчыну і яе малалетніх дзяцей, сунулі ім у рот кляпы і запатрабавалі грошай.

Абшукаўшы кватэру, браты завалодалі грашыма і маёмасцю яшчэ амаль на $70 тыс. Потым адкрылі вентылі газавай пліты на кухні, збеглі з месца злачынства.

Суседзі, пачуўшы крыкі аб дапамозе, выклікалі міліцыю. Жанчына і яе малалетняя дачка былі выратаваны. Аднак ад механічнай асфіксіі наступіла смерць яе сына.

Амаль 11 гадоў гэта злачынства заставалася нераскрытым. Увесь гэты час праводзілася сістэматычная праца па яго раскрыцці, ўсталёўвалася месцазнаходжанне падазраваных асоб.

У супрацоўніцтве з праваахоўнымі органамі Расіі было ўстаноўлена месцазнаходжанне падазроных. Браты Магамед і Наміг Аджахвердыевы былі знойдзеныя ў Расіі, але затрымліваць іх не прыйшлося: абодва адбывалі працяглыя тэрміны ў калоніях за бандытызм. У мінулым годзе пасля працяглых працэдур расійскі бок прыняў рашэнне аб часовай, на тры месяцы, выдачы братоў беларускаму боку для правядзення следства.

Судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда абвясціла прысуд. Магамед Аджахвердыеў і яго брат Наміг асуджаныя да 24 і 25 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

«Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны. Браты вызваленыя ад прызначанага пакарання па ч.3 арт.207 (разбой) КК РБ у сувязі са сканчэннем тэрмінаў даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці», — сказалі ў абласным судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0