Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін назваў чарговай правакацыяй з боку Расіі ўдзел спявачкі Юліі Самойлавай ў Еўрабачанні-2017, бо Самойлава незаконна перасякла мяжу і наведала акупаваны Крым у чэрвені 2015 года.
Фота: 112.ua
«СБУ правярае яе (Самойлаву — рэд.), ёсць заява. Я лічу, што закон павінен быць адзін для ўсіх. Расія ўжо шмат гадоў займаецца правакацыямі», — цытуе міністра Клімкіна Укрінфарм са спасылкай на Liga.net.
13 сакавіка паведамлялася, што рашэнне СБУ пра тое, ці дазволяць уезд ва Украіну Самойлавай будзе прынятае ў бліжэйшы час.
На конкурсе Самойлава, якая перасоўваецца на інваліднай калясцы, мае намер выканаць песню Flame Is Burning.