Зміцер Дашкевіч. Фота: Антон Матолька, 1863x.com.

Зміцер Дашкевіч. Фота: Антон Матолька, 1863x.com.

Сем тысяч

Пасьля адбою грукае па дзьвярох супрацоўнік:

— Дашкевіч тут ёсьць? — кажа спакойна.

— Ёсьць, — адказваю я з верхняй нары.

— Падыдзі сюды, калі ласка, — выдае дзіўнае міліцыянер.

«Капец, — думаю я, — што вам і па начох ад мяне трэба?!» Саскокваю на стол, потым на лаву, прыгаю ў боты, падыходжу на дзьвярэй. Праз амбразуру для вачэй глядзіць на мяне чалавек і пасьля павузы кажа: «Дзякуй табе, Зьміцер, за Курапаты!» Я выпадаю ў асадак і мармычу падзяку, а тоёй працягвае: 

— Дзякуй, рэальна, вы — малайцы! Спадзяюся, 25-га ў вас усё атрымаецца. Няхай у вас атрымаецца ўсё 25-га!

— Дзякуй, дзякуй, — хітаю галавою я і калі супрацоўнік сыходзіць, усё яшчэ агаломшаны стаю ля дзьвярэй.

— Гэта мусар падзякаваў табе? — перапытвае сукамернік Алег, прыпадняўшыся з ніжняй нары.

— Ну, — адказваю я.

— Нічога сабе, мяне аж таксама праняло! Гэта ж якую справу вы робіце, што вам нават міліцыя дзякуе!

Лёг я на нару і думаю: а колькі іх, вось такіх міліцыянераў, гатовых «нам» дзякаваць? Мы-та прызвычаіліся бачыць міліцыю толькі з самага мярзотнага боку: калі яна хапае нас у цёмных пад’ездах, малоціць гумавымі дручкамі, ілжэсьведчыць на судах, а калі знойдзецца там хто нармальны, то адзін на мільён. 

У Бібліі ёсьць такая цікавая гісторыя, калі прарок Ільля адзін супрацьстаў паганскім ідалам і сьвятарам іхным, панішчыўшы тых да рэшты. А пасьля пад пагрозамі Езабэлі, жонкі цара Ахава, зьбег хавацца ў пустыню, дзе наракаў Богу, што адзін ён застаўся на варожую зграю і таго хутка заб’юць. І вось Бог кажа яму: «Я ў Ізраэлі пакінуў сем тысяч: калені ўсіх, хто не ўкленчыў перад Баалам, і ўсе вусны, якія не цалавалі яго» (1 кніга цароў, 19:18).

І вось нам здаецца, што МУС — гэта суцэльныя толькі НКУСаўцы Шуневіча, апроч аднаго нармальнага, якога ты толькі што сустрэў. Але колькі іх, хто не ўкленчыў перад НКВДэшнай формай? Колькі іх, гатовых сказаць нам сёньня: дзякуй вам за Курапаты? Колькі тысяч тых сілавікоў, якія б хацелі сёньня сказаць адмарозку з апазіцыі: няхай 25-га ў вас усё атрымаецца?!

Бог прамовіў тае ночы мне: Я пакінуў сем тысяч, калені якіх не ўкленчылі перад Баалам. 

«Акрэсьціна». Фота: Dashkevich Nasta,

«Акрэсьціна». Фота: Dashkevich Nasta,


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?