AP

AP

Як паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ў ЗША і Егіпце, вайскоўцы, якія, магчыма, з'яўляюцца расійскімі спецназаўцамі, а таксама новыя беспілотныя лятальныя апараты знаходзяцца ў раёне егіпецкага населенага пункта Садзі Барані, прыкладна за 100 кіламетраў ад мяжы з Лівіяй.

Па дадзеных егіпецкіх спецслужбаў, на аэрадром на захадзе краіны прыбыло расійскае падраздзяленне з 22 чалавек. Мэта іх місіі невядомая, аднак крыніца Reuters паказала, што Расія ўжо выкарыстоўвала ў пачатку лютага іншую егіпецкую базу ВПС у раёне населенага пункта Марса Матрух.

Суразмоўцы агенцтва Reuters мяркуюць, што мэтай спецназу стане падтрымка камандуючага Лівійскім нацыянальным войскам Халіфы Хафтара, які 3 сакавіка адступіў з шэрагу нафтаносных раёнаў.

Як указвае агенцтва Reuters, расійскае міністэрства абароны ніяк не пракаментавала паведамленні аб прыбыцці спецназа ў Егіпет. У Каіры пры гэтым заявілі, што замежных салдат на тэрыторыі краіны няма.

Прадстаўнікі Хафтара пры гэтым не пацвердзілі, што дапамогу яго атрадам аказвае Расія.

Раней агенцтва Reuters заявіла, што на баку Хафтара ваююць некалькі дзясяткаў чалавек з прыватнай расійскай вайсковай кампаніі. Пацверджання гэтай інфармацыі не было.

Расія абвергла паведамленні пра адпраўку расійскіх вайскоўцаў у Егіпет

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?