Працяг суду над блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Дзмітрыем Гарбуновым за акцыю, што прайшла ў Брэсце 5 сакавіка, меўся пачацца 9.30 у Ленінскім судзе.

Сяргей Пятрухін і Дзмітрый Гарбуноў

Сяргей Пятрухін і Дзмітрый Гарбуноў

У Баранавічах адбудуцца суды над трыма мужчынамі, якія выступілі падчас мітынгу на мясцовым Маршы недармаедаў 26 лютага. Пакуль вядомыя імёны толькі дзвюх з трох асобаў, якіх будуць судзіць. Гэта Міхаіл Стрэльчык і Барыс Шырынга. Суды над імі пачнуцца аб 11.30.

Напярэдадні суд перанёс разгляд іхнай справы, бо яны запатрабавалі заключэння дамоваў з адвакатамі.

Сёння ў Гродне а 10-й гадзіне пачынаюцца суды над 11-цю ўдзельнікамі «Марша недармаедаў», які адбыўся 19 лютага. Позвы ў суд атрымалі Вадзім Саранчукоў, Ежы Грыгенчы, Аляксандр Абуховіч, Сяргей Верамеенка, Вольга Верамеенка, Анатоль Мышкевіч, Мікалай Салянік, Ірына Давідовіч, Віталь Гуляк, Галіна Ламашэвіч і Антон Войцехаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0