У Брэсце яшчэ аднаго блогера пакаралі арыштам на 15 сутак. Раней такі вырак завочна атрымаў Сяргей Пятрухін.
Таксама суд Ленінскага раёна асудзіў блогера Дзмітрыя Гарбунова на 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.
Не дапамагло і тое, што Гарбуноў прад’явіў у судзе рэдакцыйнае заданьне ад «Брестской газеты», паводле якога ён накіроўваўся асьвятляць акцыю.
Яго ўзялі пад варту і павезьлі на суткі з залі суду.





