У Гродне памерла чацвёртая пацярпелая ад выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце. Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацвердзілі на камбінаце. Ад іншых каментароў там адмаўляюцца.
Вядома, што жанчына памерла ўчора, 13 сакавіка.
У Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі пакуль устрымліваюцца ад каментароў.
Нагадаем, 25 лютага на цукровым камбінаце ў Скідзелі пасля выбуху пылапаветранай сумесі апёкі 50% цела і вышэй атрымалі 5 работніц ва ўзросце ад 42 да 54 гадоў. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па арт. 428 Крымінальнага кодэкса (Службовая нядбайнасць). Санкцыя артыкула — да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Жанчын шпіталізавалі, пазней трох з іх перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Мінску.
10 сакавіка ў Мінску памерла 51-гадовая работніца камбіната. Пазней памерла 44-гадовая пацярпелая, якая знаходзілася ў БХМД.
Раней дактары распавядалі, што стан дзвюх пацыентак, якія праходзілі лячэнне ў Гродне, цяжкі. Жанчыны былі ўведзены ў стан медыкаментознай комы.





