14 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў Ірыну Касцевіч новай міністаркай працы і сацыяльнай абароны. Гэтая пасада была вакантнай ад канца студзеня, калі Валерыя Малашку зрабілі міністрам аховы здароўя.
Апошнім часам Ірына Касцевіч працавала намеснікам міністра эканомікі.
Ірына Касцевіч нарадзілася ў 1967 годзе ў Мінску. Скончыла наргас (1987), а таксама Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2002).
Ад 1993 да 2015 працавала на розных пасадах у Белстаце (раней — Міністэрства статыстыкі і аналізу).





