Праграміст Дыяніс Брэк з дзяцінства захапляўся вершамі: у яго сям’і іх часта і чыталі па памяці, і нават пісалі. Нарэшце, хлопец знайшоў яшчэ адно прымяненне фамільнаму хобі.

«У будынку, дзе я зараз працую распрацоўшчыкам мабільных праграм, ёсць кавярня. Некалькі дзён запар я хадзіў туды, браў каву і чытаў знойдзеныя там зборнікі вершаў ва ўтульным крэсле. Менавіта там я вырашыў зрабіць нейкі дадатак, каб іншыя людзі таксама маглі захапляцца паэзіяй у любым месцы», — расказаў «НН» Дыяніс. 

Дадатак хлопец зрабіў за некалькі вечароў. Куды больш часу пайшло на збор і афармленне тэкстаў. З дызайнам Дыянісу дапамагаў калега. У фінальны варыянт увайшлі 188 вершаў.

Зараз «Якуба Коласа» можна спампаваць у iTunes, але хутка з’явіцца і варыянт для карыстальнікаў мабільных тэлефонаў на платформе Android. Акрама таго, зыходны код ставаральнік пакінуў у адкрытым доступе, таму стварыць нешта падобнае можа любы ахвотнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?