Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Ігара Бузоўскага кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, піша БелТА.
Нагадаем, што да 21 снежня Бузоўскі займаў пасаду намесніка Адміністрацыі прэзідэнта па ідэалогіі — быў галоўным ідэолагам краіны.
Таксама кіраўнік краіны прызначыў Уладзіміра Карпяка памочнікам прэзідэнта Беларусі - галоўным інспектарам па Мінску.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск з'яўляецца сталіцай рэспублікі і павінен выглядаць адпаведна. Асаблівая ўвага была звернута на працу сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, развіццё ў горадзе рэальнага сектара эканомікі і стварэнне новых працоўных месцаў.
Да цяперашняга часу Уладзімір Карпяк займаў пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Мінскі завод шасцерняў».





