Пасаду памочніка прэзідэнта па Мінску (ён жа галоўны інспектар па Мінску) заняў Уладзімір Карпяк.
Чым адметны гэты чыноўнік?
Перадусім сваім месцам нараджэння. Карпяк паходзіць з літоўскага горада Новая Акмяна, гэта самая мяжа з Латвіяй.
Не дзіва, што вучыўся Карпяк у Рыжскім тэхнічным універсітэце.
Пачынаў кар’еру ва Украіне, але ўрэшце асеў у Бабруйску. Там ён з цягам часу стаў першым намеснікам дырэктара «Белшыны».
У 2008 Карпяк абраўся ў Палату прадстаўнікоў, за яго, паводле афіцыйных падлікаў, прагаласавалі 64% выбарцаў.
На другі тэрмін ён не пайшоў і атрымаў пасаду генеральнага дырэктара Мінскага завода шасцерняў. На гэтым месцы Карпяк і працаваў апошнія пяць гадоў.
Яго папярэднікам на пасадзе памочніка па Мінску быў Аляксандр Якабсон.





