Пачынаючы ад сакавіка, на вітрынах універмага жыхары і госці Мінска могуць бачыць манекены, апранутыя ў адзенне з подыумных калекцый беларускіх брэндаў і дызайнераў.
Такую ідэю калектыў ЦУМа увасабляе ў жыццё разам з прадстаўнікамі Belarus Fashion Week. Плануецца, што дызайнерскія калекцыі на вітрынах будуць мяняцца штомесяц.





