У Магілёве затрыманаму ўчора сябру БХД Алегу Аксёнаву прысудзілі 15 сутак арышту за парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў за магілёўскі «Марш недармаедаў» 19 лютага, піша Радыё Свабода.
Аксёнаў не прызнаў сябе вінаватым: ён заявіў, што то была не акцыя пратэсту, а сустрэча сяброў, дзе ён з сябрамі вымушаны быў выказаць стаўленне да «дэкрэту пра дармаедаў» і так склалася, што людзі вакол яго падтрымалі.





