15 сакавіка МНС правядзе ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk на пр. Пераможцаў вучэнні з авіяцыяй, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко.
Вучэнні пачнуцца ў 10.00. «Задзейнічаецца авіяцыя МНС і вялікая колькасць спецтэхнікі», — распавёў ён. Паводле легенды, на верхніх паверхах гандлёва-забаўляльнага цэнтра адбудзецца ўзгаранне. Ратавальнікі будуць адпрацоўваць эвакуацыю наведвальнікаў і работнікаў цэнтра і розныя спосабы пажаратушэння. Пры эвакуацыі будуць выкарыстоўвацца ў тым ліку і верталёты.





