«Стала толькі што вядома, што Паліну Шарэнду вязуць у суд Ленінскага раёна», — паведаміла ў фэйсбуку журналістка Тамара Шчапёткіна. 

Сёння Паліна выйшла з дому на пачатку 9 раніцы і не вярнулася, тэлефон быў заблакаваны. Дома заставаліся двое маленькіх дзяцей, якіх ужо прыходзілі наведваць міліцыя і органы апекі. З дзецьмі была маці Паліны. 

Нагадаем, Паліна Шарэнда выступала на мітынгу 5 сакавіка з прамовай у абарону затрыманага мужа і з заклікам да барацьбы да поўнай адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Яе мужа Андрэя Шарэнду 6 сакавіка аштрафавалі на 575 рублёў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?