Міністр юстыцыі Германіі Хайка Маас падрыхтаваў законапраект аб увядзенні мільённых штрафаў за распальванне нянавісці і распаўсюд ілжывых навін у сацыяльных сетках, піша ВВС.

Згодна з дакументам, адміністрацыя сацсетак будзе абавязаная аператыўна рэагаваць на паступаючыя скаргі і на працягу сямі дзён выдаляць увесь нелегальны кантэнт. Калі ж пост утрымлівае відавочнае парушэнне закона, то ён павінен быць выдалены на працягу 24 гадзін.

Невыкананне гэтых патрабаванняў будзе карацца штрафам у 5 млн еўра для супрацоўнікаў, адказных за апрацоўку скаргі, і 50 млн еўра для кампаніі, гаворыцца ў тэксце законапраекта.

Два гады таму Маас абвясціў аб стварэнні спецыяльнай рабочай групы для барацьбы з «распаўсюджваннем нянавісці ў інтэрнэце», якая павінна была супрацоўнічаць з адміністрацыяй Фэйсбука і Твітара, каб рэгуляваць сеткавы кантэнт.

Па словах міністра, з тых часоў кіраўніцтва сацсетак стала больш уважлівым да гэтай праблемы, аднак мер, што прымаюцца, недастаткова.

Згодна з вынікамі даследавання, якія цытуе мінюст Германіі, сёння мадэратары Фэйсбука выдаляюць 39% кантэнту, на які скардзяцца карыстальнікі, а Твітар — толькі 1% падобных пастоў.

«Гэта недапушчальна, каб кампаніі атрымлівалі велізарны прыбытак ад сацсетак і ў той жа час ухіляліся ад абавязкаў па барацьбе з распаўсюджваннем нянавісці», — заявіла міністр па справах сям'і Германіі Мануэла Швезіг.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?