Чэмпіён Англіі «Лестэр» выйшаў у 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Зрэшты, асаблівай сенсацыі тут насамрэч няма. У першым матчы ў гасцях «лісы» мінімальна прайгралі з гасцях «Севільі» з лікам 1:2, а ўчора на сваім полі выйгралі 2:0 і выйшлі ў новы этап.

Цяпер галоўную сенсацыю мінулага клубнага сезона трэніруе Крэйг Шэкспір, «Лестэр» у прэм'ер-лізе ідзе на 15-м месцы.

У другім матчы аўторка «Ювентус» перамог «Порту» з лікам 1:0 і таксама прайшоў у наступны этап.

Сёння гуляюць «Атлетыка» Мадрыд — «Баер», «Манака» — «Манчэстэр Сіці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0