14 сакавіка ў Бярозе зноў быў затрыманы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў.

Фота Улада Швядовіча

Фота Улада Швядовіча

Супрацоўнікі Бярозаўскага РАУСа прыйшлі да яго дадому а 20.20 і сказалі, што павінны даставіць у аддзел для допыта наконт «Маршу недармаедаў» 5 сакавіка ў Брэсце, паведамляе spring96.org.

«На 15 сакавіка запланаваная акцыя, адным з арганізатараў якой з'яўляецца Аб’яднаная грамадзянская партыя, прычым спадар Кабанаў збіраўся ехаць на яе. Такім чынам абмяжоўваюць колькасць магчымых удзельнікаў заўтрашняй акцыі», — сказаў праваабаронца Сяржук Русецкі.

Паводле Русецкага, хутчэй за ўсё, Кабанава зноў будуць судзіць, каб не даць яму магчымасьці ўдзельнічаць у акцыях 15 і 25 сакавіка.

Аляксандр Кабанаў выйшаў на волю 13 сакавіка пасьля пяці сутак арышту.

Новыя лідары. Фермер Кабанаў з Брэстчыны — вялікая гутарка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0