Шэрагу расійскіх нафтавых кампаній загадана абмежаваць пастаўкі маторнага паліва ў Беларусь. Пра гэта TUT.BY паведамілі два трэйдары і пацвердзіў профільны чыноўнік.

У Міністэрстве энергетыкі лічаць немэтазгодным пастаўкі буйных партый расійскіх нафтапрадуктаў (у прыватнасці, дызельнага паліва) у адрас беларускіх кампаній «у сувязі з наяўнасцю вялікага аб'ёму магутнасцяў перапрацоўкі нафты ў Беларусі», сказалі беларускія бізнесмены, знаёмыя з копіяй лісты Мінэнерга.

«Мы закуплялі там дызель, бо гэта эканамічна мэтазгодна. Тут даражэй выходзіць. Але Масква не дазволіла прадаваць беларусам», — сказаў беларускі бізнесмен. «Раней ні для каго не было сакрэтам, што важкая доля дызеля на беларускіх АЗС — вытворчасці Расіі. Беларускія нафтапрадукты ішлі ў Украіну і на Захад, гэта больш прэміяльны бізнес і патрабуе адабрэння зверху. Мы туды не лезлі», - дадаў яшчэ адзін суразмоўца. Атрымаць каментар у Мінэнерга РФ не атрымалася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру