Regnum

Regnum

Сёння ноччу ў Маскве быў затрыманы грамадзянін Беларусі, шэф-рэдактар аналітычнай службы «Рэгнума» Юрый Баранчык. Цяпер ён знаходзіцца ў Дарагамілаўскім РУУС Масквы.

Рэгнум мяркуе, што затрыманне Ю. Баранчыка было праведзена па запыце беларускіх уладаў, якія з пачатку снежня 2016 года вядуць палітычны пераслед аўтараў і супрацоўнікаў сайта «па надуманых абвінавачваннях у «распальванні міжнацыянальнай варожасці», па якіх ім пагражае да 12 гадоў зняволення.

У «Рэгнуме» таксама падкрэслілі, што да затрыманага не пускаюць адваката.

У пачатку снежня Следчы камітэт затрымаў адразу трох калумністаў расійскіх выданняў Regnum, Lenta.ru і EADaily. Адзін з іх мінчанін, выкладчык БДУІР Юрый Паўлавец, другі — школьны ахоўнік з Брэста Дзмітрый Алімкін, трэці — мінскі карэспандэнт «Регнум», галоўны рэдактар часопіса «Новая эканоміка» Сяргей Шыпценка.

Як сцвярджае следства, пад псеўданімамі Мікалай Радаў, Павел Юрынцаў, Ала Бронь і Артур Грыгор'еў яны пісалі заказныя артыкулы і атрымлівалі за іх грошы ад шэф-рэдактара ІА «Рэгнума» Юрыя Баранчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0