Затрыманаму ў Бабруйску апоўначы 11 сакавіка кінарэжысёру Максіму Буйніцкаму суддзя Алена Гормаш дала 15 сутак арышту. Яго назвалі арганізатарам «Маршу недармаедаў», што прайшоў на наступны дзень пасля затрымання Буйніцкага.

Паводле рапарта падпалкоўніка Сяргея Рудзько, у суполцы «УКантакце» з абвесткай пра марш Буйніцкі быў пазначаны арганізатарам. Таксама Буйніцкага прызналі вінаватым у «пашкоджанні фасадаў будынкаў» налепкамі з заклікам на марш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?