Жыхар кітайскага горада Урумчы вырашыў зрабіць сваёй дзяўчыне незвычайную прапанову рукі і сэрца. У якасці рамантычнага падарунка ён паднёс выбранніцы велізарны 33-тонны камень, упрыгожаны пялёсткамі руж. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Shanghaiist.

Адзначаецца, што жаніх Лю Фэй абяцаў раней падарыць сваёй нявесце кватэру, аднак у выніку перадумаў і набыў іншы падарунак. За «вясельны» камень ён аддаў каля $160 тысяч — нават больш, чым магла каштаваць прасторная кватэра. Лю Фэй распавёў, што купіў камень у калекцыянера, які запэўніваў, што гэта сапраўдны метэарыт.

Жаніх у прысутнасці гледачоў апусціўся на калена каля каменя, уручыў дзяўчыне пярсцёнак і прапанаваў ёй выйсці за яго замуж.

Вынаходлівы жаніх быў здзіўлены, што яго каханай Ван Фанфан падарунак не вельмі спадабаўся. Яна не магла схаваць сваё расчараванне, калі ўбачыла валун, накрыты чырвонай тканінай. Нявеста, як паведамляецца, прапанову ўсё ж прыняла. Лю Фэй і Ван Фанфан сустракаюцца ўжо чатыры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0