Японская кампанія Family Romance запусціла даволі незвычайны сэрвіс, які прапануе любому ахвотнаму арандаваць фальшывых сяброў для супольных сэлфі. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Daily Mail.

Тым, хто хоча пахваліцца падпісчыкам у сацсетках здымкамі з нанятымі сябрамі, за дзве гадзіны сумеснай фотасесіі прыйдзецца заплаціць прыкладна $73.

У кампаніі ёсць каталог з акцёрамі, сярод якіх можна выбраць сабе фэйкавых прыяцеляў. Іх колькасць абмяжоўваецца толькі фінансавымі магчымасцямі заказчыка.

На думку прадстаўнікоў Family Romance, паслуга можа быць запатрабаваная сярод тых, у каго мала сяброў, а таксама сярод жадаючых дапячы былому партнёру.

На сайце кампаніі можна знайсці некалькі станоўчых водгукаў аб працы сэрвісу. Напрыклад, адзін з заказчыкаў распавёў, што адзначыў свой дзень народзінаў з дзесяццю акцёрамі, якія нават падарылі яму торт.

Глядзіце таксама: Сама сабе хлопец. У адзінокіх дзяўчат набірае папулярнасць сэрвіс арэнды кветак на некалькі хвілін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0