Holstein Friesian cattle

Holstein Friesian cattle

Першая партыя з 40 кароў галштэйнскай пароды (Holstein Friesian cattle) ўжо пагружаная і ў хуткім часе будзе адпраўленая назад, заявіў кіраўнік Турэцкай асацыяцыі вытворцаў чырвонага мяса Бюлент Тунч ў сераду, 15 сакавіка.

Калі Нідэрланды адмовяцца прыняць кароў, то жывёлы будуць накіраваныя на забой, дадаў ён.

«У будучым мы не хочам атрымліваць прадукты жывёлагадоўлі з Галандыі», — заявіў Тунч у інтэрв'ю турэцкаму інфармагенцтву «Анадолу». Паводле яго, турэцкія жывёлаводы цяпер маюць намер вырошчваць кароў уласных парод.

Канфлікт паміж дзвюма краінамі успыхнуў пасля таго, як улады Нідэрландаў забаранілі выступы турэцкіх міністраў, прысвечаныя рэферэндуму, які мае адбыцца ў Турцыі. Турэцкі бок у рэзкай форме прыстрашыў мерамі ў адказ. 13 сакавіка Турцыя прыпыніла кантакты на высокім узроўні з Нідэрландамі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0