Федэральная рэзервовая сістэма (Цэнтрабанк) ЗША на пасяджэнні ў сераду, 15 сакавіка, прыняла рашэнне павысіць ключавую стаўку на 0,25 базавых пункта да 0,75 — 1,0 працэнта. Гэта першае павышэнне стаўкі ў 2017 годзе, і яно было чаканым.

ФРС абгрунтавала сваё рашэнне захаваннем пазітыўнай сітуацыі на амерыканскім рынку працы і ростам інфляцыі.

У той жа час павелічэнне базавай стаўкі прывядзе да павышэння курсу даляра ў адносінах да іншых валют і, такім чынам, падаражэння амерыканскага экспарту, адзначае Deutsche Welle. Акрамя таго, гэта можа аказаць стрымліваючае ўздзеянне на рост эканомікі ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?