20 сакавіка (панядзелак) а 18-й гадзіне Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул.Леніна, 20) запрашае на прэзентацыю кнігі Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», якая пройдзе ў рамках выставы «Радзівілы: лёсы краіны і роду».

Кніга адрасавана кожнай беларускай сям’і. Прэзентацыя пройдзе ў фармаце сустрэчы, дзе кожны жадаючы зможа задаць сваё пытанне аўтарам.

Уваход на прэзентацыю па білеце ў музей: дарослыя — 5 руб.; школьнікі і студэнты — 2 руб. 50 кап. Білет дазваляе аглядзець выставу «Радзівілы: лёсы краіны і роду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0