Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II ухваліла сёння біль аб запуску працэдуры Brexit. Як паведамляюць інфармагенцтвы, дакумент уступіў у законную сілу.

Пасля рашэння каралевы прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй атрымала права задзейнічаць артыкул 50 Лісабонскай дамовы аб выхадзе з ЕС у любы момант. Гэта значыць, што брытанскі прэм'ер ужо можа накіраваць у Брусель фармальны запыт аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза.

У сваю чаргу мясцовыя СМІ адзначаюць, што магчымай датай запуску Brexit стане 27 сакавіка. Перагаворы Лондана і Бруселя зоймуць мінімум два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0