Чувашскага актывіста «Адкрытай Расіі» Дзмітрыя Сямёнава аштрафавалі на тры тысячы рублёў за рэпост навіны пра тое, як яго судзілі за рэпост фатаграфіі з дэпутатам Дзярждумы Віталём Мілонавым, піша ВВС. 

У лістападзе 2016 года Дзмітрыя Сямёнава аштрафавалі на дзве тысячы рублёў за два рэпосты фатаграфій Мілонава ў футболцы з лозунгам «Праваслаўе або смерць», хоць самому дэпутату ніколі не даводзілася апраўдвацца перад следчымі за гэты слоган.

Пасля гэтага Сямёнаў рэпостнуў навіну аб судовых пасяджэннях, дзе ў подпісы зноў быў гэты лозунг. Тады на Сямёнава завялі яшчэ адну адміністрацыйную справу аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Як паведамляе «Адкрытая Расія», да гэтага кіберактывіста аштрафавалі на тысячу рублёў за перапост фатаграфіі былога «народнага губернатара» Данецкай вобласці Паўла Губарава ў форме РНЕ, эмблема якога ўяўляе з сабе разнавіднасць свастыкі.

У 2010 годзе Чаромушкінскі суд Масквы прызнаў слоган «Праваслаўе або смерць» экстрэмісцкім, але праз год Люблінскі суд Масквы ўжо не знайшоў у слогане прыкмет распальвання варожасці.

Сам Віталь Мілонаў таксама лічыць, што лозунг на яго футболцы нельга лічыць экстрэмісцкім. Аднак, нягледзячы на рашэнне Люблінскага суда, лозунг па-ранейшаму застаецца ў федэральным спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў пад нумарам 865.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?