Прайшлі амаль два месяцы прэзідэнцтва Дональда Трампа. Яго рэйтынгі заставаліся на рэкордна нізкіх узроўнях, аднак апошняе апытанне паказала, што яго як прэзідэнта, магчыма, пачынае падтрымліваць большасць насельніцтва.

worldnow.com

worldnow.com

Апытанне, якое праводзіла фірма Morning Consult па замове партала Politico, паказала, што 52% амерыканцаў пазітыўна ацэньваюць дзейнасць Трампа на самай уплывовай у свеце пасадзе. 43% ставяцца да працы рэспубліканскага прэзідэнта адмоўна. 

Яшчэ два тыдні таму даследаванні паказвалі, што 46% грамадзян ЗША непрыхільна ставяцца да прэзідэнта, і толькі 43 — наадварот.

Падобныя вынікі паказвалі і іншыя апытанні, якія праводзіліся з моманту інаўгурацыі 45-га прэзідэнта Злучаных Штатаў.

Politico ухілілася ад аналізу змен у настроях выбарцаў, аднак адзначыла, што адносная большасць амерыканцаў (46 супраць 35%) выступаюць за анансаваную Трампам ліквідацыю сістэмы страхавой медыцыны, якую ўвёў папярэдні прэзідэнт Барак Абама.

Адначасова апытанні ў канцы лютага паказвалі, што большасць выбарцаў, як бы яны ні ставіліся да Трампа, прызнаюць, што ён выконвае свае перадвыбарчыя абяцанні. 

Трамп стаў першым прэзідэнтам ЗША з адмоўным рэйтынгам ацэнкі працы ў першы месяц свайго прэзідэнцтва, сведчыла лютаўскае апытанне NBC News/Wall Street Journal.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?