Сёння ў Дубліне прайшоў святочны парад у гонар Дня святога Патрыка — нябеснага заступніка Ірландыі. Як паведамляюць інфармагенцтвы, ён стаў самым маштабным за апошнія 10 гадоў.

Тут і ніжэй фота: Irish Times

У цэнтр горада выйшлі больш за 600 тысяч чалавек, каб убачыць маляўнічае шэсце.

Сёлета ў парадзе ўзялі ўдзел каля 2 тысяч акцёраў і музыкаў, сярод якіх калектывы з Германіі, Італіі і ЗША. Калона артыстаў, пераважна вытрыманая ў зялёных колерах, прыцягнула ўвагу вялікай колькасці турыстаў.

Яшчэ ў X-XI стагоддзях ірландцы пачалі адзначаць Дзень святога Патрыка, які, як лічыцца, прынёс у краіну хрысціянства. У 1903 годзе гэты дзень стаў у Ірландыі афіцыйным выхадным. Многія гады свята лічылася толькі рэлігійным. У 1931 годзе ў Дубліне ў Дзень святога Патрыка ўпершыню на афіцыйным узроўні быў праведзены парад. У сярэдзіне 1990-х гадоў урад Ірландыі пачаў кампанію па арганізацыі 17 сакавіка ўрачыстых масавых мерапрыемстваў з мэтай папулярызацыі ірландскай культуры і традыцый за мяжой і прыцягнення ў краіну турыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?